У сярэдзіне тыдня ў Беларусі пацяплее
15.03.2010
—
Новости Общества
У другой палавіне тыдня атлантычны цыклон, які будзе перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, адкрые дарогу больш цёплым і вільготным паветраным масам з Заходняй Еўропы, і характар надвор'я пачне змяняцца. У чацвер, 18 сакавіка, пачнецца пацяпленне, якое будзе суправаджацца мокрым снегам. Месцамі туман і галалёд. Пры гэтым дзённая тэмпература паветра ў чацвер, 18 сакавіка, будзе вагацца ад 3 градусаў марозу ва ўсходніх раёнах да 4 градусаў цяпла на захадзе краіны.
У пятніцу, 19 сакавіка, месцамі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла, днём - 1-8 градусаў вышэй за нуль.
Паводле слоў Вольгі Фядотавай, самым цёплым днём гэтага тыдня абяцае быць субота. Уначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а днём слупок тэрмометра пакажа 1-8 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 9-11 градусаў.
У нядзелю пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца са Скандынавіі, у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, днём - 1-8 градусаў вышэй за нуль. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпературны рэжым у канцы тыдня будзе на 1-7 градусаў вышэй за кліматычную норму.