Пры канцы тыдня пацяплее да +8°С
Сіноптыкі мяняюць свае прагнозы, раней яны казалі, што сапраўдная вясна прыйдзе пры самым‑самым канцы сакавіка — пачатку красавіка. Але вясна павінна прыйсці ўжо ў наступныя выходныя.
Прычынай стане тое, што наша краіна апынецца ў г.зв. цёплым сектары цыклонаў, што насоўваюцца з Атлантыкі.
Так, у суботу і нядзелю gismeteo.by у Мінску слупок тэрмометра ўздымецца да 6‑8°С градусаў цяпла. У Брэсце наогул +10°С. А найхаладней будзе ў Віцебску: усяго +2‑4°С градусы вышэй за нуль.
Зазначым таксама, што ў суботу, 20 сакавіка, увечары ў Беларусь, як зрэшты і ў паўночнае паўшар"е, прыйдзе астранамічная вясна - дні і ночы стануць аднолькавымі, а потым дзень пачне падаўжацца.
***
Праўда, у пачатку наступнага тыдня зноў пачне халадаць. Слупок тэрмометра апусціцца да нулявой адзнакі. Так, на Дзень Волі папярэдне прагназуецца адзін градус марозу.
Гэтаксама будзе халодна і ў найбліжэйшыя дні, 16-18 сакавіка:
16 сакавіка ноччу мінус 11—17°С, месцамі да мінус 22°С, днём 0 — мінус 5°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 5—10°С, днём да плюс 2°С.
17 і 18 сакавіка — ноччу мінус 5—12°С, пры праясненнях да мінус 15—20°С; днём мінус 5 — плюс 2°С, па паўночным усходзе да мінус 8°С.
У аўторак у Мінску будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і ў другой палове дня кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—14°С, днём 0 — мінус 2°С.