У Лынтупах адбудзецца інсцэніроўка Мукі Хрыста

Источник материала:  
15.03.2010 13:34 — Новости Общества
28 сакавіка 2010 года, у Пальмовую нядзелю, у парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца містэрыя "Мукі Пана". Паказ распачнецца а 16-й гадзіне каля касцёла.

Працягласць Крыжовага шляху, на якім адбудзецца тэатралізаванае разважанне, складае каля 500 метраў.

Містэрыя "Мукі Пана", якая адбываецца штогод у Лынтупах, кожны раз збірае ўсё большую колькасць вернікаў і становіцца для іх глыбокім духоўным перажываннем. Заахвочваем усіх, хто жадае прыняць удзел у набажэнстве, прывезці з сабою невялікі камень - сімвал граху, які будзе пакінуты пад крыжам.



←На Дзень Волі арганізатары чакаюць не менш за 2000 удзельнікаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика