На кожнага затрыманага – па два абрабаваныя банкаматы

Источник материала:  
На кожнага затрыманага – па два абрабаваныя банкаматыРаскрытыя рабаванні некалькіх банкаматаў у розных рэгіёнах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах.Як паведамлялася раней, невядомыя 25 студзеня абрабавалі банкамат ААТ «БПБ-Банк» у Заводскім раёне Менска па вуліцы Ротмістрава, распілаваўшы рыгелі тыльнай часткі дзверцаў прылады. З яго было выкрадзена Br202 млн. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.205 («Крадзеж») КК Беларусі.

Як паведамляе БелТА, у міліцыі атрымалася затрымаць двух мужчынаў - жыхароў Менска і Барысава. Яны падазраюцца таксама ў спробе рабавання іншага банкамата (ААТ «АСБ Беларусбанк»), якая была здзейсненая ў жніўні 2009 года ў Менску.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу з чатырох чалавек - усе жыхары Бабруйска. Яны падазраюцца ў рабаванні банкамата ААТ «Белаграпрамбанк», здзейсненым 12 лютага ў Клічаўскім раёне. Праваахоўнікі ставяць ім у віну крадзеж грошай з паштовага вузла сувязі таго ж раёна (10 студзеня). Сярод затрыманых ёсць раней судзімыя.
←Американская спортсменка в одиночку пересекла Атлантический океан на весельной лодке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика