Усяго 100 прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях
У склад участковых выбарчых камісій на мясцовых выбарах уключана 100 з 912 прадстаўнікоў палітычных партый і суб’ектаў, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Доля прадстаўнікоў дэмсіл ва ўчастковых камісіях складае 0,15%.
«У той жа час палітычныя партыі, якія падтрымліваюць уладу, такія як Беларуская
У працэнтных адносінах прадстаўніцтва дэмакратычных партый ва ўчастковых выбаркамах аказалася «значна меншым», чым у акруговых (0,5%). Гэта тлумачыцца тым, што «менавіта на выбарчых участках ідзе рэальны падлік пададзеных за кандыдатаў галасоў».
Прэзідыум АДС заяўляе, што фарміраванне ўчастковых камісій праходзіла тайком ад грамадскасці і партыйных структур. Прадстаўнікі дэмпартый часта не толькі не запрашаліся на пасяджэнні выканаўчых камітэтаў, на якіх вырашаліся пытанні, звязаныя з фарміраваннем участковых камісій, але і «свядома дэзарыентаваліся прадстаўнікамі выканаўчых органаў улады аб месцы і часе правядзення пасяджэнняў».
У многіх выпадках прадстаўнікам АДС адмаўлялася ў праве ўвайсці ў склады камісій па цалкам надуманых прычынах, напрыклад, у сувязі з адсутнасцю вопыту. У камісіі не былі ўключаны былыя дэпутаты парламента і мясцовых саветаў, дактары і кандыдаты навук, дыпламаваныя юрысты. «У той жа час скрозь членамі выбарчых камісій бесперашкодна зацвярджаліся
Прэзідыум АДС адзначае, што ўлады працягваюць кампанію ціску на ўдзельнікаў выбараў з ліку сваіх апанентаў, а таксама на іх сваякоў. Такія факты адзначаны ў Магілёве, Бабруйску, Гродне, Астраўцы, Крупках, Оршы, Слоніме, Баранавічах.
«У падкантрольных уладам СМІ дзейнасць апазіцыйных партый асвятляецца прадузята і выключна ў негатыўным святле. У той жа час рэгіянальныя дзяржаўныя выданні закрываюць вочы на шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства, што дапускаюцца з боку мясцовых уладаў», — гаворыцца ў заяве.
На думку прэзідыума АДС, непразрыстае фарміраванне камісій «можа сведчыць аб планаванні ўладамі масавых выбарчых фальсіфікацый».
Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.