АБЗАЦ

Источник материала:  

У Гомельскай вобласцi з 6 па 11 сакавiка пад коламi цягнiкоў загiнулi мужчына i тры жанчыны. Усе НЗ адбылiся пры перасячэннi чыгуначнага палатна ў нявызначаным месцы. Людзi iмкнулiся скарацiць шлях, а скарацiлi сабе жыццё.

Каля Br3,7 млн знiкла з кватэры 81-гадовай жыхаркi Рагачова пасля вiзiту дзвюх дзяўчын, якiя назвалiся работнiцамi сацыяльнага забеспячэння. Мiлiцыя шукае махлярак.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У турме Саа-Гансала ў бразiльскiм штаце Рыа-дэ-Жанэйра "вартавымi сабакамi" служыць... пара гусей. "Гусiны патруль" заступiў на вахту прыкладна год таму i з той пары ў турме не было адзначана нiводнай спробы пакiнуць заключанымi камеры без дазволу. На самае малое парушэнне звыклага парадку ў двары турмы гусi рэагуюць гучным гагатаннем, якое чуваць нават у самых далёкiх памяшканнях. Самца, якому далi мянушку "Дэтэктыў", i яго сяброўку наглядальнiкi песцяць прысмакамi i халодным душам.

Жанчына-фармацэўт з аптэкi Lloyd's у брытанскiм горадзе Шэфiлд адмовiлася прадаць 38-гадовай наведвальнiцы таблеткi для кантрацэпцыi. Супрацоўнiца аптэкi аргументавала сваю адмову рэлiгiйнымi перакананнямi. Жанчына прапанавала клiентцы звярнуцца ў iншую аптэку. Астатнiя супрацоўнiкi аптэкi выглядалi збянтэжанымi, але не сталi пярэчыць фармацэўту. Як высветлiлася, аптэкарка, якая адмовiлася прадаваць таблеткi, не працуе ў аптэцы на пастаяннай аснове. Яна толькi часам замяняе супрацоўнiкаў, якiя не могуць выйсцi на працу.

Шэсць жыхарак амерыканскага штата Нью-Джэрсi былi шпiталiзаваныя пасля выкананай шарлатанам працэдуры павелiчэння ягадзiц. Непасрэднай прычынай шпiталiзацыi шасцi эмiгрантак з Дамiнiканскай Рэспублiкi сталi iнфекцыi, якiя развiлiся на глебе iн'екцый "шэрагу невядомых матэрыялаў" у ягадзiцы. "Пластычны хiрург", якi не мае лiцэнзii, з найбольшай верагоднасцю, уводзiў пацыенткам сумесь тэхнiчнага сiлiкону, вазелiну i будаўнiчага герметыку. Працэдуры праводзiлiся ў прыгарадных гатэлях. Ін'екцыi ўскладнiлiся нагнойваннем скуры i мяккiх тканак. Цяпер усе жанчыны атрымалi квалiфiкаваную медыцынскую дапамогу i выздараўлiваюць. Шарлатан, якi рабiў iм iн'екцыi, пакуль не знойдзены; за медыцынскую дзейнасць без лiцэнзii яму пагражае крымiнальнае праследаванне.

←На абордаж!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика