Хочаш бярозавiку — звярнiся ў ляснiцтва

Источник материала:  

У сувязi з пачаткам перыяду сокаруху Мiнпрыроды нагадвае, што нарыхтоўка бярозавага соку ў краiне рэгулюецца нарматыўнымi прававымi актамi.

Згодна з заканадаўствам, нарыхтоўваць бярозавiк можна ў насаджэннях, прызначаных для высечак галоўнага карыстання, але не раней, чым за пяць гадоў да iх высечкi. Працэс можа адбывацца таксама на ўчастках, адведзеных для правядзення iншых высечак i высечак прамежкавага карыстання ў год высечкi. Пры нарыхтоўцы бярозавага соку юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны мець лясны бiлет, выпiсаны юрыдычнай асобай, што вядзе лясную гаспадарку. Грамадзяне могуць весцi нарыхтоўку сокаў бясплатна на ўчастках лесу, што вызначаюцца для гэтых мэтаў названымi юрасобамi, з захаваннем правiлаў нарыхтоўкi. Каб даведацца пра такiя ўчасткi лесу, грамадзянiн павiнен звярнуцца ў ляснiцтва па месцы жыхарства. Акрамя таго лясгасы могуць вывешваць абвесткi ў грамадскiх месцах пра ўчасткi лесу, дзе можна весцi нарыхтоўку.

Існуюць тэрыторыi, на якiх нарыхтоўка забароненая. Да iх, у прыватнасцi, адносяцца гарадскiя, курортныя лясы i лесапаркавыя часткi зялёных зонаў; прыбярэжныя палосы рэк, азёраў, вадасховiшчаў i iншых водных аб'ектаў; палосы адводу чыгуначных i аўтамабiльных дарог, iншых транспартных i камунiкацыйных лiнiй; населеныя пункты; дэндралагiчныя паркi, батанiчныя сады; месцы з дзiкiмi жывёламi i дзiкарослымi раслiнамi, што ўнесеныя ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь; акругi i зоны санiтарнай аховы курортаў; гiсторыка-культурныя запаведнiкi, мемарыяльныя паркi, археалагiчныя помнiкi; тэрыторыя санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў i ўстаноў сiстэмы аховы здароўя; месцы масавага адпачынку. За парушэнне правiлаў нарыхтоўкi iснуе адмiнiстрацыйная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←На абордаж!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика