ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Італьянскiя чыноўнiкi атрымлiвалi прастытутак у абмен на кантракты па падрыхтоўцы самiту G8

Iтальянскiя чыноўнiкi, адказныя за падрыхтоўку самiту "Вялiкай васьмёркi" ў Аквiле ў 2009 годзе, атрымлiвалi магчымасць карыстацца паслугамi прастытутак у абмен на выгадныя будаўнiчыя кантракты. У карупцыйнай схеме ўдзельнiчалi 350 жанчын, заявiлi ў чацвер следчыя. Маштаб справы пра "сэксуальныя паслугi ў абмен на добразычлiвасць", у якiм, як лiчылася раней, былi задзейнiчаны ўсяго тры цi чатыры прастытуткi, стане новым ударам для правацэнтрысцкага ўрада Сiльвiа Берлусконi, пiша Thе Timеs.

Следчыя заявiлi, што праслухалi тэлефонныя гутаркi i раскрылi iншыя сведчаннi, якiя пацвярджаюць, што жанчыны — уключаючы рускiх, украiнак, венесуэлак, бразiльянак, кубiнак i iтальянак — атрымлiвалi прыкладна па 700 еўра за сустрэчы на прыватных вечарынках i ў кватэрах па ўсёй Iталii. У некаторых выпадках узнагарода складала да 5 тысяч еўра.

Януковiч загадаў праверыць, куды iшлi грошы пры ўрадзе Цiмашэнкi

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Януковiч iнiцыяваў мiжнародную праверку выкарыстання ўрадам Юлii Цiмашэнкi мiжнародных крэдытаў, а таксама рэсурсаў рэзервовага i стабiлiзацыйнага фондаў. Ён таксама даручыў генеральнаму пракурору краiны Аляксандру Мядзведзьку выявiць прычыны "iгнаравання" ўрадам законаў, якое "мела месца ў папярэднiя гады".

У сваю чаргу, Мядзьведзька падкрэслiў, што пракуратура апратэставала больш сотнi пастаноў кабiнета мiнiстраў Цiмашэнкi. "Ва ўрадзе не знаходзiлiся сродкi на барацьбу з беднатой. Самымi высокiмi ўрадавымi чыноўнiкамi iгнаравалiся патрабаваннi закона пра павышэнне сацыяльных стандартаў", — заявiў генпракурор. Акрамя таго, як падкрэслiў Мядзведзька, урадам "тройчы незаконна вызвалялiся ад выплаты ўзносаў у Пенсiйны фонд i iншыя сацыяльныя фонды, вуглездабыўныя прадпрыемствы". Усяго, паводле яго слоў, у Пенсiйны фонд не выплачана 3,5 млрд грыўняў паловай прадпрыемстваў вугальнай галiны.

Назарбаеў забаранiў адзначаць яго юбiлей

Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў катэгарычна забаранiў кiраўнiкам абласных адмiнiстрацый адзначаць яго 70-гадовы юбiлей, паведамляе IА "Навiны-Казахстан".

"Нiякага афiцыйнага юбiлею прэзiдэнта, нiякiх урачыстых мерапрыемстваў па ўсёй краiне не будзе, гэта загад, майце на ўвазе!" — заявiў кiраўнiк дзяржавы на нарадзе з акiмамi абласцей. Таго, хто парушыць яго забарону, Назарбаеў паабяцаў зняць з пасады. "Нiякiх там падарункаў, вытворчых, жыццёвых i гэтак далей", — дадаў ён.

Прэзiдэнт дадаў, што 6 лiпеня, калi яму спаўняецца 70 гадоў, будзе "звычайным днём горада". Нагадаем, што 6 лiпеня адзначаецца таксама Дзень сталiцы.

Раней Нурсултан Назарбаеў, нагадаем, адмовiў iнiцыятыву дэпутатаў, якiя прапаноўвалi пераназваць сталiцу краiны ў Нурсултан. Ён таксама адмовiўся прыняць званне Героя Працы. Тым часам да юбiлею прэзiдэнта, як паведамляў тэлеканал КТК, ужо здымаецца фiльм, прысвечаны дзяцiнству Нурсултана Назарбаева. Акрамя таго, прадстаўнiкi сената прапанавалi абвясцiць да яго 70-годдзя маштабную амнiстыю.

←На абордаж!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика