Самыя-самыя...

Источник материала:  
Названы імёны дзесяці Жанчын года
Гэта не быў конкурс знешняй прыгажосці: лепшых выбіралі па дзелавых, мацярынскіх, душэўных якасцях. Урачыстасць ушанавання лаўрэатаў і пераможцаў прайшла ў Мінску, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Журы, якое ўзначальвала старшыня Беларускага саюза жанчын, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Надзея Ермакова, вызначыла пераможцаў у 10 намінацыях з больш чым 50 фіналістаў конкурсу.
Хто ж яны, лаўрэаты? Дырэктар Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Манько прызнана пераможцай у намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”, у намінацыі “За актыўную грамадскую дзейнасць” лідарам стала Таццяна Краўчанка, старшыня — амаль два дзесяцігоддзі! — Рэспубліканскай арганізацыі шматдзетных бацькоў. А Раіса Шамак з Асіповіцкага раёна прызнана лепшай у намінацыі “За дасягненні ў выхаванні дзяцей”: яна выхоўвае 9 дзяцей у доме сямейнага тыпу.
Ганна Гарчакова, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспісу, першага ў краіне цэнтра палеатыўнай дапамогі безнадзейна хворым дзецям. — пераможца ў намінацыі “За дабрачыннасць і міласэрнасць”. Шматдзетная маці з вёскі Аношкі Лепельскага раёна Валянціна Крыцкая атрымала прыз “За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства”. Яна нарадзіла і выхавала 9 дзяцей, захавала старадаўні абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Вольга Башко, кіраўнік дарожнага ўпраўлення з Дзятлаўскага раёна — лепшая ў намінацыі “За высокі професіяналізм”, а “За вернасць і адданасць прафесіі” ўшанавана кіраўнік выпраўленчай калоніі №4 упраўлення дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гомельскай вобласці Святлана Паходава. Дырэктар Эксперыментальнай базы “Натальеўск” з Чэрвеньскага раёна Алена Махнач стала пераможцай у намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”.
І яшчэ дзве намінацыі: “За жаночую мужнасць” адзначана інвалід 1-й групы Алена Васілевіч, а “За сілу духу і стойкасць характару” — 94-гадовая Вольга Аксенцьеўна Андросік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер баявых ордэнаў, з вёскі Сокалава Жабінкаўскага раёна.

Алена Прамень


←Шукалі дзіця, а знайшлі...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика