Шукалі дзіця, а знайшлі...

Источник материала:  
12.03.2010 01:01 — Новости Общества

Каго прытулілі выратавальнікі?

Вясновым надвячоркам на пульт дзяжурнага Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях патэлефанавалі занепакоеныя жыхары дома № 18, што па вуліцы Арлоўскага ў райцэнтры.
Яны паведамілі: за вокнамі іх дома пастаянна чуваць нейкія незразумелыя гукі, падобныя на плач дзіцяці. Выратавальнікі хутка выехалі на месца здарэння і абследавалі “падазроную” тэрыторыю. Праўда, праз некаторы час знайшлі не дзіця, а маленькага канапатага... савяня! Невядома, якім чынам птушаня апынулася ў горадзе. Выратавальнікі патрымалі знайдыша ноч у сябе, абагрэлі, накармілі, а назаўтра адвезлі за горад, на прыроду.
Мікалай ГЛЕБ

←Из очереди - в квартиру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика