Доля камуналкi стала большай

Источник материала:  

Летась рэсурсы сярэдняй беларускай хатняй гаспадаркi (сем'яў i адзiнокiх грамадзян) складалi 1,6 млн рублёў у месяц, што перавысiла паказчык пазамiнулага года на 14 працэнтаў. Пры гэтым, як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, тэмп росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi за той жа час аказаўся крыху меншым — 13 працэнтаў.

Як паказала выбарачнае абследаванне хатнiх гаспадарак, у цэлым летась рэсурсы (грашовыя паступленнi, а таксама кошт льгот, датацый i прадуктаў харчавання з уласнага падворку) у разлiку на аднаго грамадзянiна краiны ацэньвалiся ў 633,7 тыс. рублёў. Але малюнак аказаўся далёка не аднолькавым. Так, калi рэсурсы на чалавека ў хатнiх гаспадарках без дзяцей складалi 706,2 тыс., то ў сем'ях з 1 дзiцем — 597 тыс., з 2 дзецьмi — 517,5 тыс., з 3 i больш дзецьмi — 351,6 тыс. рублёў.

Рэсурсы на аднаго чалавека ў гарадах i гарпасёлках аказалiся большымi, чым у сельскай мясцовасцi, у 1,2 раза — 665,1 тыс. i 543,2 тыс. рублёў адпаведна. Адсюль i рознiца ў паказчыках малазабяспечанасцi. У гарадах i гарпасёлках за рысай бюджэту пражытковага мiнiмуму знаходзiлiся 2,9, тады як у вёсках — 5,7 працэнта хатнiх гаспадарак. У цэлым жа па краiне доля сем'яў i адзiнокiх грамадзян з даходамi менш за БПМ аказалася 3,7 працэнта. Пазалетась узровень малазабяспечанасцi быў большым — 4,2 працэнта.

Выдаткi сярэдняй хатняй гаспадаркi краiны складалi 1 млн 142,6 тыс. рублёў у месяц. Напрыклад, 459,8 тыс. рублёў iшло на харчаванне, 397,5 тыс. — на нехарчовыя тавары, 260,3 тыс. — на аплату паслуг, 25 тыс. — на набыццё алкагольнай прадукцыi. Прычым, у параўнаннi з 2008 годам, доля выдаткаў на прадукты харчавання, нехарчовыя тавары i той жа алкаголь знiзiлася, а вось на аплату паслуг наадварот, узрасла, i, у прыватнасцi, для сямейнага бюджэту сталi больш адчувальнымi жыллёва-камунальныя i бытавыя паслугi.

Сяргей ГРЫБ.

←Повод для знакомства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика