Славамір Адамовіч вярнуўся ў Нарвегію

Источник материала:  
11.03.2010 16:39 — Новости Общества

Паэт‑правакатар, які пасля сямігадовай эміграцыі вярнуўся на Радзіму, ізноў выправіўся ў Нарвегію.

Сваё 48‑годдзе 8 сакавіка беларускі паэт адзначыў у выгнанні. Славамір Адамовіч доўгі час пражыў у Нарвегіі, летам мінулага году прыняў рашэнне вярнуцца на Радзіму. Аднак цяпер ізноў з’ехаў у Нарвегію. Пакуль пра матывы свайго ад’езду ён казаць не хоча, не піша пра гэта нават у сваім жывым дзённіку.

Славамір Адамовіч — актыўны ўдзельнік пратэстных акцый 90‑х гадоў, аўтар верша «Убей президента», вядомы з перформансу, на якім публічна зашыў сабе рот. У 2002 годзе ён папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі, але атрымаў толькі статус «гуманітарнага ўцекача». У ліпені 2009 году паэт вырашыў вярнуцца ў Мінск і меў нямала планаў — ад стварэння сям’і да выдання адразу дзвюх кнігаў.

←Филиал Кембриджа – за деньги «арабской корпорации»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика