Манета да сусветнай выставы

Источник материала:  

Манета да сусветнай выставыНацыянальны банк Беларусi ўвёў у абарачэнне срэбную памятную манету "ЭКСПА-2010", паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Новая манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 33,62 грама, дыяметр 38,61 мм. На адваротным баку манеты размешчаны выявы найбольш вядомых будынкаў, якiя ў розныя перыяды з'яўлялiся сiмваламi мiжнародных выстаў з называннем года, калi яны праводзiлiся: Крыштальны палац — першай Сусветнай выставы, што праходзiла ў Лондане ў 1851 годзе; Эйфелева вежа, якая напамiнае пра выставу ў Парыжы ў 1889 годзе; панарама Шанхая з выявай Тэлевiзiйнай вежы, дзе будзе праходзiць Сусветная выстава 2010 года. Манета адчаканеная на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор" якасцю "пруф", тыражом 5000 штук.

Ігар ГРЫШЫН.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика