Імёны беларусаў, што трапілі пад лавіну

Источник материала:  
10.03.2010 14:58 — Новости Общества

МНС Расіі апублікавала імёны беларускіх турыстаў, якіх накрыла снежнай лавінай у Мурманскай вобласці 8 сакавіка. У Лавазерскім раёне, на перавале Тавайок снегавая лавіна накрыла групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек. Два хлопцы ўратаваліся, дзве дзяўчыны і яшчэ два хлопцы зніклі.

Імёны ты, хто ўратаваўся: Юрага Аляксандр Уладзіміравіч, 1981 г.н.; Фамін Дзмітры Юр’евіч, 1989 г.н.

Зніклі бяз звестак: Карпаў Міхаіл Міхайлавіч, 1981 г.н.; Трацінская Дар’я Міхайлаўна, 1983 г.н.; Траскевіч Яўген Уладізміравіч, 1986 г.н.; Коўган Аляксандра Ігараўна, 1987 г.н.

Гэта зборная група турыстаў з Брэста.

Галоўнае упраўленне МНС Расіі па Мурманскай вобласці адкрыла тэлефон гарачай лініі (8152) 39-99-99, па якім сваякі і блізкія могуць атрымаць інфармацыю пра выратавальныя работы.

Ва управленні МНС для гэтага створаны оператыўны штаб. Спачатку ў пошуках былі задзейнічаныя 22 чалавекі на шасці снегаходах. Цяпер далучаная яшчэ адна група ратавальнікаў і дадатковая тэхніка.

Арыентоўна ў горным масіве сышло 2,1 тысячы кубаметраў снега: шырыня лавіны склала 7 метраў, глыбіня — 3 метры і даўжыня — 100 метраў.

Беларусы, якія ўратаваліся, зараз разам з выратавальнікамі ў раёне пошукаў.

←Беларусь примет участие в международной пограничной спецоперации "Единство 2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика