У Гродне судзяць журналіста

Источник материала:  
У Гродне судзяць журналістаСуд Ленінскага раёна Гародні разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле  пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве.Напрыканцы лютага старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць склаў у дачыненні да Алеся  Дзянісава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў намесніцы дырэктара сярэдняй школы № 28 Тэрэсы Шабунька і настаўніка гісторыі  гэтай навучальнай установы Аляксандра Рабкова, не маючы на тое адпаведнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў.

18 студзеня 2010 года Аляксандр Дзянісаў з дазволу адміністрацыі школы рыхтаваў сюжэт пра факультатыўнае вывучэнне «Гродназнаўства» і быў безпадставова затрыманы  міліцыянтамі.

Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў журналіст разглядае, як супрацьпраўныя і не лічыць сябе вінаватым у здзяйсненні правапарушэння.

Артыкул 23.39 КаАП “Самаўпраўства”, па якому абвінавачваецца незалежны журналіст, прадугледжвае штраф у памеры ад 70 да 350 тысяч беларускіх рублёў.


←Сотрудник польских спецслужб шпионил в пользу Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика