Нямецкiх святароў вiнавацяць у дамаганнях

Источник материала:  

Больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы-iнтэрната ў Германii заявiлi пра тое, што ў гады вучобы падвяргалiся сэксуальным дамаганням з боку сваiх настаўнiкаў.

Цяпер праверка абгрунтаванасцi такога роду абвiнавачванняў iдзе ў 18 з 27 епархiй Рымска-каталiцкай царквы ў Германii. Большасць абвiнавачванняў у дамаганнях адносяцца да падзей 20-30-гадовай даўнасцi, i ўлады Германii разглядаюць пытанне пра змену тэрмiну даўнасцi па гэтых справах.

Каталiцкую царкву ў Германii ў апошнiя тыднi патрэсла некалькi скандалаў, звязаных з сэксуальнымi дамаганнямi. На пачатку года кiраўнiцтва адной з берлiнскiх езуiцкiх школ прызнала, што ў 1970—1980 гадах сапраўды мелi месца сiстэматычныя дамаганнi ў дачыненнi да выхаванцаў навучальнай установы з боку двух святароў. Пазней з'явiлася iнфармацыя пра аналагiчныя правапарушэннi ў iншых каталiцкiх школах.

←На шчупака — пастка, а на дзiка — пятля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика