Сёння — гадавіна смерці праваабаронцы Яны Паляковай
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Волчак, 6 сакавіка праваабаронцы наведалі магілу Паляковай. «Мы ўспомнілі яе, усклалі кветкі. Акрамя таго, сёння ў памяшканні мінскага офіса Партыі БНФ пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аб жыцці Яны. Гэты фільм створаны беларускімі журналістамі», — сказаў Волчак.
Праваабаронцы неаднаразова дамагаліся рэабілітацыі Яны Паляковай. «У гэтых спробах мы дайшлі да старшыні Мінскага абласнога суда. Аднак нам прыходзілі фармальныя адпіскі, хаця адвакаты, з якімі мы працавалі, сабралі, на мой погляд, пераканаўчую доказную базу таго, што Палякова была даведзена да самагубства. Іск аб абароне гонару і годнасці ў дачыненні да газеты „Советская Белоруссия“ таксама быў адхілены. Маці Паляковай за год так і не была перададзена пастанова пракуратуры Салігорска аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы, а без гэтай паперы
Юрыст Яна Палякова была актывісткай незарэгістраванай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву». Супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў ініцыятыўную групу Вольгі Казулінай (дачкі вядомага апазіцыйнага палітыка) на парламенцкіх выбарах 2008 года.
3 сакавіка мінулага года суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай на падставе артыкула 400. частка 2 Крымінальнага кодэкса (заведама непраўдзівы данос). Яе абвінавацілі ў непраўдзівым даносе на супрацоўніка міліцыі і прыгаварылі да двух з паловай гадоў абмежавання волі. Акрамя таго, паводле рашэння суда яна павінна была выплаціць супрацоўніку міліцыі 1 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону.
Яна лічыла сябе невінаватай, сцвярджаючы, што міліцыянер нанёс ёй пабоі.
6 сакавіка 2009 года, напярэдадні трагедыі, «Советская Белоруссия» апублікавала фельетон пра беларускіх праваабаронцаў, у якім акрамя іншых фігуравала Яна Палякова. Паводле меркавання сяброў Яны, гэтая публікацыя стала «апошняй кропляй», якая перапоўніла чашу яе цярпення.
18 сакавіка пракуратура Салігорска адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы па факце самагубства Паляковай. Чыноўнікі не знайшлі доказаў таго, што праваабаронца была даведзена да суіцыду.