Маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі пра зьняволенага верніка

Источник материала:  
Маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі пра зьняволенага вернікаДа Дня народзінаў Івана Міхайлава менскія маладафронтаўцы раздавалі каля гандлёвага дому 'На Нямізе' ўлёткі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага верніка. 7 сакавіка грамадзкі акывіст сустракае дзень народзінаў у жодзінскай турме.
Міхайлава абвінавацілі ў тым, што ён ухіляўся ад вайсковай службы. Ён прасіў ваенкамат дазволіць яму, як верніку, службу ў рэзэрве, але атрымаў адмову.

У Івана Міхайлава чатыры сястры і два браты, ён найстарэйшы, дапамагаў зарабляць грошы ў сям'ю.

15 сьнежня 2009 году Міхайлава узялі пад варту. 15 сакавіка ён мае выйсьці на волю.

←Ужин в ресторане 8 марта обойдется на 10-20% дороже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика