Ад пятніцы да пятніцы. Чытачы “НГ” аб тым, што прымусіла думаць і перажываць

Источник материала:  
Размер шрифта:   

Тамара ЛУХВЕРЧЫК, дырэктар Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры.

Абнадзеіла. Беларускай мове сёння надаецца дастаткова шмат увагі. Яе папулярызацыя сярод насельніцтва і падрастаючага пакалення з часам павінна даць добры плён. Бо культура і гісторыя народа перш за ўсё пачынаецца з мовы і ведання сваіх каранёў. І ў сувязі з гэтым хочацца працытаваць Цётку: “Скарбы, якія ніхто і ніколі не зможа ў нас адняць, — гэта любоў да Айчыны, народа і роднай мовы”. І гэта сапраўды так.

Расчаравала. Чарговае павышэнне кошту бензіну. Я сама кіроўца са стажам, машынай карыстаюся практычна кожны дзень, так што для сямейнага бюджэту гэта будзе дастаткова адчувальны ўдар. Да таго ж службовага транспарту ў музеі няма, таму вымушана ездзіць па справах на асабістым аўтамабілі. А, улічваючы спецыфіку работы, курсіраваць па раёне даводзіцца часта.

Засмуціла. Не паспелі сціхнуць размовы вакол трагедыі на Гаіці, як адбыўся новы землятрус у Чылі. І хаця тут таксама ёсць чалавечыя ахвяры, лічбы, дзякаваць Богу, не сталі такімі страшэннымі, як у першым выпадку. А штуршкі ж у Чылі былі значна мацнейшыя. Так што выснова напрошваецца сама сабой: усё залежыць ад якасці будынкаў і ступені падрыхтаванасці да падобных катаклiзмаў. Астравіцяне аказаліся бяссільнымі перад бядой, іх дамы не вытрымалі выпрабаванне на трываласць. Між тым адразу хочацца пацікавіцца: а ці выконваюцца нейкія стандарты па сейсмічнай устойлівасці ў нашай краіне? Вядома, для Беларусі не характэрны такія прыродныя з’явы, аднак адгалоскі землятрусаў часам даходзяць і да нас.

Задаволіла. У нашым музеі адкрылася персанальная выстава Яўгена Феліксавіча Шунейкі, выкладчыка, дацэнта кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, члена Саюза мастакоў Беларусі. Я бачу, што людзі прыходзяць сюды з задавальненнем, што такія падзеі проста неабходны раённым цэнтрам, што трэба пастаянна абнаўляць і прапаноўваць наведвальнікам цікавыя экспазіцыі. Аднак уласнымі сіламі справіцца з гэтымі задачамі бывае не так проста. Таму цалкам згодна з пазіцыяй Міністэрства культуры, якая была агучана зусім нядаўна на калегіі: неабходна ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу музеяў. Прычым не на словах, а на справе.

Здзівіла. Маладая малавядомая каманда “3+2”, якая будзе прадстаўляць нашу краіну на конкурсе “Еўрабачанне-2010”. Кожны раз пераконваюся, што заўсёды трэба даваць дарогу маладым, бо ў іх свежы погляд на рэчы, крэатыўны падыход да справы. Возьмем хаця б, напрыклад, Аляксандра Рыбака. Да конкурсу пра гэтага спевака практычна ніхто не ведаў, а ён выступіў і зачараваў усіх гледачоў. Так што жадаю нашым хлопцам і дзяўчатам поспеху, у іх павінна ўсё атрымацца.

←Все цвета радости. Красавица Купалинка — идеал женского обаяния и привлекательности — стала символом и именем Солигорской трикотажной фабрики. Теперь ОАО “Купалинка” — известный в стране и далеко за ее пределами бренд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика