Мінск наведае міністр культуры Літвы

Источник материала:  
05.03.2010 12:38 — Новости Общества

На запрашэнне П.Латушкі 9 сакавіка 2010 года Мінск наведае Міністр культуры Літоўскай Рэспублікі Рэмігіюс Вілкайціс. У рамках візіту плануюцца двухбаковыя перамовы міністраў, а таксама падпісанне праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі на 2010-2011 гады.

Падчас знаходжання Міністра культуры Літвы запланавана наведванне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета і Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе адбудзецца канцэрт літоўскіх артыстаў, прысвечаны Дню Незалежнасці Літоўскай Рэспублікі.

←Донцова, Фриске и Малахов разделись для борьбы с раком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика