Федэральная мытная служба Расіі адказала на прэтэнзіі Беларусі

Источник материала:  
05.03.2010 11:16 — Новости Общества

Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі адказала на прэтэнзіі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, што тычацца паставак і перапрацоўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў.

4 сакавіка ДМК абвінаваціў расійскі бок ва ўхіленні ад перамоў па пытаннях спрашчэння працэдур перамяшчэння бяспошліннай нафты і нафтапрадуктаў па давальніцкіх схемах.

Прэс‑служба ДМК паведаміла, што ў адпаведнасці з беларуска‑расійскім міжурадавым пагадненнем камітэтам праведзены перамовы з ФМС РФ і прапанаваны «канкрэтныя варыянты спрашчэння працэдур перамяшчэння нафты і нафтапрадуктаў па давальніцкіх схемах». Аднак «Федэральная мытная служба Расійскай Федэрацыі, спасылаючыся на адсутнасць прамых указанняў і на тое, што адказнымі за рэалізацыю пагаднення паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў вызначаны Мінэнерга і Мінэканамразвіцця, ухілілася ад правядзення перамоў па гэтым пытанні».

Такую сітуацыю адносна паставак бяспошліннай нафты ў беларускім мытным ведамстве расцанілі як невыкананне расійскім бокам узятых на сябе абавязацельстваў.

Каментуючы паведамленне ДМК, у прэс‑службе ФМС РФ заявілі, што «зараз расійскім бокам праводзіцца актыўная прапрацоўка прапаноў беларускага боку па працэдуры перапрацоўкі расійскай нафты на беларускіх НПЗ».

«ФМС працягвае працу па цэнтралізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю энерганосьбітаў у частцы абмежавання месцаў дэкларавання нафты і нафтапрадуктаў, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ўсімі відамі транспарту, а таксама па абмежаванні кампетэнцыі мытных органаў у дачыненні да асобных відаў энерганосьбітаў і перадачы паўнамоцтваў па іх мытным афармленні і кантролі ў спецыялізаваны мытны орган — Цэнтральную энергетычную мытню (ЦЭМ)», — паведамілі ў прэс‑службе ведамства.

Расійскім бокам таксама падрыхтаваны праект загада «Аб месцах дэкларавання асобных відаў тавараў», якім, у прыватнасці, «прадугледжана абмежаванне месцаў дэкларавання сырой нафты, што вывозіцца з мытнай тэрыторыі Расіі ў мытным рэжыме перапрацоўкі па‑за мытнай тэрыторыяй, а таксама прадуктаў яе перапрацоўкі, што ўвозяцца ў Расійскую Федэрацыю, мытнымі пастамі ЦЭМ».

←Поклонников Rammstein просят приезжать на концерт трезвыми

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика