Вершы патрыярха
04.03.2010
—
Новости Общества
Мікола Аўрамчык — без перабольшвання, легендарная постаць у айчыннай літаратуры. Нядаўна былі яго 90-я ўгодкі, прайшла святочная імпрэза ў Музеі Якуба Коласа з удзелам юбіляра.
Хто падштурхнуў яго да творчасці? Асмелюся сказаць: маці і... Аляксандр Пушкін. Бо ў адным з інтэрв’ю Мiкалай Якаўлевiч згадвае, што ў яго роднай вёсцы Цялуша, на Бабруйшчыне, пахавана ўнучка Пушкiна, Наталля Аляксандраўна. Яна ў свой час выйшла замуж за адстаўнога афiцэра i пераехала з iм на яго радзiму. Была тая жанчына вельмi прыязная, адукаваная, і мацi Міколы Аўрамчыка яе добра ведала, як, дарэчы, i творы Пушкiна. Нават сама спрабавала складаць вершы. “Напэўна, i ў мяне гэта ад мацi, — прызнаўся паэт. — Яшчэ ў школе захапiўся вершаскладаннем.”
Першыя вершы ён дасылаў у бабруйскую раённую газету. А падахвоцiла да сур’ёзнай літаратурнай працы сустрэча з Якубам Коласам у гарнiзонным Доме афiцэраў. Пачатковец на вялікай аўдыторыi зачытаў адзiн са сваіх вершаў і атрымаў падтрымку песняра: “Працуйце, з вас, як мне здаецца, нешта вартае атрымаецца!” Ён браў урокі майстэрства, жыццёвага досведу ў беларускага класіка пры непасрэдных сустрэчах. І госцем Коласава дома бываў яшчэ пры жыцці гаспадара. А калі адкрыўся музей, то і ў ім стаў заўсёднікам.
Доўгая і цёплая гісторыя стасункаў Міколы Аўрамчыка з домам дзя-дзькі Якуба прадстаўлена дакументамі, фотаздымкамі. Ды жывое слова незаменнае, і яно на вечарыне гучала напоўніцу. Рэй, як прынята казаць у такіх выпадках, вёў пісьменнік Генрых Далідовіч: яго пакаленню юбіляр дапамагаў ісці ў літаратуру, бо і сам ведаў важнасць такой падтрымкі. Мікола Аўрамчык, як стаў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, “сплочваў доўг”. Але ужо не Коласу, а сваім вучням і наступнікам. Многія з іх сталі гонарам нашага прыгожага пісьменства: Уладзімір Дамашэвіч, Мікола Мятліцкі, Казімір Камейша, Віктар Гардзей, той жа Генрых Далідовіч…
Віншаванні... Падарункі... Цёплых слоў было шмат на вечарыне, якую закругляў сваім нязменна бадзёрым голасам юбіляр. Расказаў, як з хваляваннем больш за шэсцьдзесят гадоў таму ўпершыню пераступаў парог Коласавай хаты. Прызнаўся: глыбокія пачуцці заўжды ўзнікаюць пры наведванні гэтага дома. Таму і радкі паўвекавой даўніны не састарэлі. “Здаецца нават, што дзвярны праём тут павузеў,/ Калі цяпер ўваходзіш са двара.../ Я не прывыкну ўсё ніяк, што тут цяпер музей/ І што самога тут няма гаспадара...” — чытаў па памяці паэт.
Ён згадваў найперш людзей, з якімі звязала яго жыццё. З асаблівай цеплынёй гаварыў пра паэта Алеся Салаўя, які пасля вайны падаўся ў эміграцыю і трагічна загінуў у Аўстраліі. Сам Мікола Аўрамчык перажыў шматлікія жыццёвыя нягоды: быў на фронце, у нямецкім палоне... Але захаваў непахіснасць духу, душэўнасць і веру ў дабрыню. І “сто гадоў” гучалі для яго як пажаданне на юбілейную сустрэчу пад паэтычным дахам Коласа праз дзесяць гадоў.
Анатоль Трафімчык