Птушкі на балоце
04.03.2010
—
Новости Общества
Дзякуючы аднаўленню беларускіх экасістэм стане больш чыстым паветра ў Еўропе
Гідралагічнае асяроддзе дванаццаці выпрацаваных тарфянікаў і парушаных балот агульнай плошчай звыш 25 тысяч гектараў адноўлена ў Беларусі паводле праекта ПРААН і Глабальнага экалагічнага фонду. Да канца года плануецца аднавіць яшчэ тры тэрыторыі: выпрацаваныя тарфяныя радовішчы “Поплаў Мох”, “Шчарбінскі Мох” і “Жадзенаўскі мох” у Віцебскай вобласці. Такія меры прадпрымаюцца, каб прадухіліць дэградацыю зямель, змяненні клімату і забеспечыць захаванне ў рэгіёне глабальна значнай біялагічнай разнастайнасці.
Як ідзе аднаўленне парушаных тарфяных балот? Найперш стабілізуецца іх гідралагічны рэжым. Каб раўнамерна падняць грунтовыя воды да ўзроўню паверхні глебы, на выпрацаваных тарфяніках і парушаных балотах будуюцца спецыяльныя канструкцыі. Гэта розныя перамычкі, трубы-рэгулятары, шлюзы, дамбы.... Прычым многія з іх прымяняюцца на тэрыторыі Беларусі ўпершыню.
Спецыялісты сцвярджаюць: паўторнае забалочванне — адзін з самых танных спосабаў скарачэння выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу. Паводле разлікаў, да пачатку работ па аднаўленні гідралагічнага рэжыму з кожнага гектара праектных тэрыторый выкідвалася прыкладна 10-20 тон СО2 ў год. Калі ж 12 парушаных балот былі паўторна забалочаны, яны, наадварот, пачалі паглынаць вуглякіслы газ з атмасферы. Падлічана: скарачэнне выкідаў СО2 з праектных тэрыторый — каля 280 тысяч тон у год.
А яшчэ пад’ём узроўню вады да паверхні глебы не дае ісці агню па балоце: вялікія плошчы тарфянікаў і прылеглых тэрыторый засцерагаюцца ад поўнага выгарання. На адноўленыя балоты вяртаецца тыповая для іх флора і фауна. Летась, напрыклад, на забалочаных тэрыторыях ужо заўважаны такія адметныя птушкі, як вялікі падворлік, балотны мышалоў, вялікі бугай, вялікі вераценнік, шэрая і белая чаплі, кулік, чарацянка-барсучок. Павялічыліся таксама папуляцыі дзіка, лася і норкі.
Вольга Бяляўская