«СКІФ» думае з хуткасцю святла

Источник материала:  
Студэнтам Белдзяржуніверсітэта ў гэтым годзе шанцуе. Нядаўна засяліліся ў суперінтэрнат Студэнцкай вёскі, а вось цяпер атрымалі ў падарунак суперкамп’ютарны цэнтр.
Не многія ВНУ ў свеце могуць пахваліцца такімі ж. Прэзентавалі навінку міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч і іншыя высокапастаўленыя госці. Усе гаварылі аб адным: нарэшце ў адукацыю прыйшлі «касмічныя» тэхналогіі!
Яшчэ нядаўна машыны сямейства “СКІФ» (гэта сумесная распрацоўка нашых і расійскіх спецыялістаў) працавалі выключна на «чыстую» навуку. І вось цяпер цуд тэхнікі, які каштуе больш за 800.000 долараў, вучоныя перадалі студэнтам. Не для таго, вядома, каб тыя гулялі на разумнай машыне ў «Стралялкі». Пікавая прадукцыйнасць гэтай мадэлі «СКІФ» — 2,5 трыльёна аперацый у секунду. Камп’ютар думае з хуткасцю святла, на ім будуць не проста вучыць праграмаванню, але і вырашаць разнастайныя навуковыя задачы. Да прыкладу, мадэляваць ядзерныя працэсы, пралічваць праекты любой складанасці ў хіміі, біялогіі, геаграфіі. Ужо ёсць дамоўленасць на апрацоўку інфармацыі, атрыманай з дапамогай Вялікага адроннага калайдэра. А першай задачай, якую ва ўніверсітэце «загрузілі» ў «СКІФ», стаў найскладанейшы разлік для будучай АЭС.
— Гэта зусім новыя магчымасці для арганізацыі вучобы, інтэграцыі ў сусветны навуковы працэс, — не хаваў радасці рэктар БДУ Сяргей Абламейка — дарэчы, адзін з стваральнікаў суперкамп’ютара. — Паверце, рэсурсы новага цэнтра мы выкарыстаем з толкам!

Ігар Строеў

←Мартышка и… повидло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика