У Мінскім гарнізоне канцэнтруецца ваенная тэхніка

Источник материала:  
01.03.2010 15:38 — Новости Общества

У Мінскім гарнізоне пачалася канцэнтрацыя ваеннай тэхнікі, якая будзе браць удзел у парадзе 9 мая з нагоды 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Тэхніка прыбывае для ўдзелу ў трэніроўках у складзе механізаванай калоны. Плануецца, што на парадзе 9 мая 2010 года будуць прадстаўлены як наземная, так і паветраная кампаненты.

У парадзе возьмуць удзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі і ваенных факультэтаў, парадныя разлікі 120‑й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 86‑й брыгады сувязі, 103‑й і 38‑й гвардзейскіх асобных мабільных брыгад.

Апошні раз ваенная тэхніка дэманстравалася на парадзе 3 ліпеня 2009 года, у Дзень Незалежнасці і 65‑годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў. А да гэтага — 9 мая 2005 года на парадзе ў азнаменаванне 60‑й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

←Посол Болгарии выступает за упрощение визового режима для белорусских граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика