Лукашэнка праігнараваў Барадуліна, Мартынаў, Латушка і Абельская павіншавалі

Источник материала:  
01.03.2010 14:25 — Новости Общества

Паэт Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

«Яму значна лепей. Ён ужо ходзіць. Кашаль пакуль ёсць, але няма тэмпературы», — сказала жонка паэта Валянціна.

24 лютага дзядзька Рыгор адзначыў сваё 75-годдзе. Валянціна Барадуліна паведаміла, што ў дзень нараджэння з высокапастаўленых чыноўнікаў яго павіншавалі толькі міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў і міністр культуры Павел Латушка. А галоўная доктарка бальніцы Ірына Абельская падаравала букет з 17 ружаў.

Аляксандр Лукашэнка, які рассылае віншаванні расійскім артыстам, юбілей Народнага паэта Беларусі прапусціў. Альбо праігнараваў.

Затое, напрыклад, павіншаваў з юбілеямі Юрыя Антонава, Міхаіла Баярскага, Аляксандру Пахмутаву.

Рыгор Барадулін знаходзіцца ў бальніцы з запаленнем лёгкіх ад 14 лютага.

←Увековечить имена погибших на территории Беларуси евреев помогут архивы нашей страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика