Латушка знаходзіцца з візітам у Польшчы

Источник материала:  
01.03.2010 11:50 — Новости Общества

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка па запрашэнні Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Богдана Здраеўскага сёння накіраваўся ў Польшчу. Візіт разлічаны на два дні.

У час знаходжання П.Латушкі ў Польшчы запланаваныя перамовы, на якіх плануецца абмеркаваць ход рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва ў сферы культуры, супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, устанаўленне ў .Варшаве помніка Я.Купалу і Я.Коласу, і іншыя, паведамляе сайт Мінкульту Беларусі. П.Латушка таксама правядзе перамовы з кіраўніцтвам Польскага інстытута кінамастацтва, Фонда польскай культуры, з дэпутатамі Сейма Польшчы.

Таксама паведамляецца, што з упаўнаважаным польскага урада па справах святкавання 600-й гадавіны бітвы пад Грунвальдам, Пятром Жухоўскім будзе абмеркаваны ход падрыхтоўкі да сумеснага святкавання 600-годдзя Грунвальдскай бітвы на Беларусі і ў Польшчы.

У ходзе візіту П.Латушка прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Шапэна, у тым ліку ў цырымоніі адкрыцця музея Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.

←Автомобили с нештатными ксеноновыми лампами не смогут пройти техосмотр в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика