АБЗАЦ

Источник материала:  

Мiлiцыянер-хабарнiк затрыманы ў Дубровенскiм раёне, паведамiлi БЕЛТА ў пракуратуры. Супрацоўнiк праваахоўных органаў атрымаў $150 ад арганiзатара незаконнага вывазу чорнага металу з Беларусi ў Расiю за непаказванне ў пратаколе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi наяўнасцi грузу. Такiм чынам уладальнiк хацеў атрымаць мiнiмальны штраф за сваё правапарушэнне ў судзе i захаваць 4 т чорнага металу. За падбухторванне да дачы хабару заведзена крымiнальная справа ў дачыненнi i да iнспектара ДПС ДАІ УУС Вiцебскага аблвыканкама, якi рэкамендаваў кантрабандысту "патрэбнага" чалавека.

Пракуратура Брэсцкай вобласцi завяла крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэктара РУП "Палеская доследная станцыя мелiярацыйнага земляробства i лугаводства", дэпутата Лунiнецкага раённага Савета, жыхара вёскi Палескi. Ён падазраецца ў тым, што ў снежнi 2009 года, перавысiўшы службовыя паўнамоцтвы, нанёс урон прадпрыемству ў памеры Br30,8 млн.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   У Мiнску невядомы злачынца "замiнiраваў" казiно. 25 лютага каля 21.15 невядомы патэлефанаваў па нумары 102 i заявiў, што ў казiно "Мiнск Прынцэс гатэль" на вулiцы Нямiга закладзена выбуховая прылада. Падчас агляду памяшкання нiякiх выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было. Мiлiцыя шукае аўтара паведамлення аб мiнiраваннi.

У Цэнтральным раёне Мiнска затрыманы злодзей, якi спецыялiзаваўся на крадзяжах з незачыненых кабiнетаў у розных установах. Мяркуецца, што на рахунку 43-гадовага неаднаразова судзiмага мiнчанiна больш як дзясятак крадзяжоў. Пакуль размова iдзе аб трох злачынствах, ва ўчыненнi якiх ён афiцыйна падазраецца. У адным выпадку зламыснiк зайшоў у памяшканне медыцынскага кабiнета ў будынку сталiчнага футбольнага манежа i, выкарыстаўшы сiтуацыю, выцягнуў з пакiнутай сумачкi кашалёк, пасля чаго знiк. Другi крадзеж быў учынены ў лабараторыi медыцынскага цэнтра "Мацi i дзiця". Зайшоўшы ў незачынены кабiнет, падазроны ўкраў кашалёк з кiшэнi палiто. Падчас спробы трэцяга крадзяжу, зноў у футбольным манежы, злодзей быў затрыманы

Жанчыну ад смерцi выратавалi сiлiконавыя грудзi. Падобна на тое, што з'явiлiся новыя факты на карысць сiлiконавых iмплантантаў у грудзi. Прычым больш рэальныя, чым абстрактнае "вялiкiя грудзi падабаюцца мужчынам". Лiдзii Каранзэ ўдалося выжыць пасля агнястрэльнага ранення дзякуючы сiлiконавым устаўкам у грудзi. Жанчына пацярпела, калi злачынец адкрыў агонь з паўаўтаматычнай вiнтоўкi ў стаматалагiчнай клiнiцы ў горадзе Бевэрлi-Хiлз у Калiфорнii. Па словах хiрурга, iмплантанты перашкодзiлi фрагментам кулi закрануць жыццёва важныя органы жанчыны.

←Постовой, улыбнитесь!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика