Мільён трыста тысяч «квадратаў» здадуць сёлета на Міншчыне
25.02.2010 17:50
—
Новости Общества
Гэтае заданне – самае вялікае ў краіне.
Летась будаўнікі рэгіёна ўзвялі мільён квадратных метраў. Дзякуючы такім тэмпам, чарга на жыллё ў вобласці паступова скарачаецца. Летась 260 шматдзетных сем'яў справілі наваселле. У некаторых раёнах кватэры атрымоўваюць тыя, хто стаў на ўлік два-тры гады таму. Гэта – вынік нарошчвання будаўніцтва. Так, у Клецкім раёне сёлета заданне павялічаць амаль на 140 працэнтаў, і ўзвядуць 18 тысяч квадратных метраў жылля.