У Крычаўскім раёне скралі 18‑метровую воданапорную вежу
22.02.2010
—
Новости Общества
Вежу вышынёй з чатырохпавярховы дом жыхар Крычава з трыма саўдзельнікамі спрабаваў незаўважна скрасці 21 лютага. Але тое, што вежа знікла, заўважылі супрацоўнікі СПК, а міліцыя знайшла злачынцаў у гэты ж дзень.
Металічную вежу распілавалі на кавалкі газазваркай і збіраліся пераправіць у Расію, каб прадаць на металалом.