Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўніцтвам групы Ротшыльд
Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
Заснаваная ў 1765 годзе, на сённяшні дзень група Rothschild — гэта прыватная незалежная кампанія. Група прадастаўляе паслугі ў сферы інвестыцыйнага банкінгу, персанальнага банкаўскага абслугоўвання і давернага кіравання актывамі ўрадам, кампаніям і фізічным асобам па ўсім свеце. З’яўляючыся незалежным інвестыцыйным банкам, у якім канфлікты інтарэсаў і націск з боку інвестараў не маюць месца, група Rothschild здольна даваць незалежныя і аб’ектыўныя рэкамендацыі. Мэта кампаніі — прадастаўленне паслуг кансалтынгу і падтрымкі напярэдадні здзелкі самай высокай якасці.
На працягу апошніх сямі гадоў група Rothschild займае першае месца па колькасці кансультуемых здзелак зліцця і паглынання ў Еўропе.
Група Rothschild з 1995 года з’яўляецца вядучым кансультантам па здзелках з акцыянерным капіталам. Агульная сума рэалізаваных здзелак пры кансультаванні спецыялістамі кампаніі складае больш за $240 млн.
Асноўнай кампаніяй групы Rothschild з’яўляецца інвестыцыйны банк NM Rothschild & Sons (Вялікабрытанія), які належыць і цалкам кантралюецца членамі сям’і Ротшыльд. Група Rothschild прытрымліваецца палітыкі дыверсіфікацыі і падзелу актываў, размяркоўваючы іх па сектарах эканомікі і розных краінах (у асноўным у Вялікабрытаніі і іншых краінах Еўропы). На працягу апошніх гадоў група Rothschild актыўна дзейнічае на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы і СНД.