Даляр ЗША пабіў чарговы рэкорд

Источник материала:  
19.02.2010 12:47 — Новости Общества

Курс даляра ЗША ў Беларусі па выніках біржавых таргоў 19 лютага вырас на 9 рублёў і склаў 2.921 рубель, што з"яўляецца новым гістарычным максімумам.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Попыт амаль у сем разоў перавысіў прапанову. Аб"ём здзелак склаў 23 млн. 284 тыс. (попыт — 23 млн. 582 тыс., прапанова — 3 млн. 482 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 332 млн. 562 тыс. (попыт — 352 млн. 61 тыс., прапанова — 332 млн. 562 тыс.), а курс вырас на 0,18 рубля і склаў 96,88 беларускага рубля за адзін расійскі.

У таргах еўра ўдзельнічала 28 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 7 млн. 59 тыс. (попыт — 7 млн. 59 тыс., прапанова — 7 млн. 441 тыс.), а курс знізіўся на 16 рублёў і склаў 3.934 рублі за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,03% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.036,44 рубля супраць 1.036,12 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,02%. Пры гэтым да даляра ЗША ён знізіўся на 2,03%, да расійскага рубля знізіўся на 2,35%, да еўра — умацаваўся на 4,18%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

←Предложений о присоединении к Таможенному союзу от Украины пока не поступало - Кудасов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика