Міліцыя на перамовы не прыйшла
19.02.2010 12:36
—
Новости Общества
Сёння павінны былі адбыцца перамовы праваабарончых арганізацый (Цэнтр прававой трансфармацыі, «Вясна», камітэт «Салідарнасць», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі Дом правоў чалавека і Беларуская асацыяцыя журналістаў) з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
Сустрэча павінна была адбыцца ў гатэлі «Еўропа». Аднак у апошні момант адміністрацыя гасцініцы дамову скасавала дамову, спаслаўшыся на тое, што памяшканне зняла «дэлегацыя з Бразіліі».
Праваабаронцы хацелі пагаварыць пра дзеянне праваахоўных органаў на акцыях апазіцыі. Зрэшты, ніхто з сілавікоў так і не прыйшоў да «Еўропы».
Затое былі прадстаўнікі офісу АБСЕ, а таксама пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.