У Андрэя Пачобута нарадзіўся сын

Источник материала:  
19.02.2010 11:38 — Новости Общества

Гэта адбылося тыдзень таму, ў пятніцу. Сёння жонка А.Пачобута Аксана разам з сынам была выпісаная з радзільні. Бацьку, які адбывае адміністрацыйны арышт, не дазволілі сустрэць яе.

Цікава, што навіну аб нараджэнні сына А.Пачобуту прынёс супрацоўнік спецслужбаў. Невядомы проста пазваніў у СПБ і папрасіў перадаць Андрэю, што у яго нарадзіўся сын, а таксама выказаў надзею, што такая навіна спыніць бацьку ад «бяздумных дзеянняў». Спачатку гэта было ўспрынята як дрэнны жарт, але праз 15 хвілін патэлефанавала жонка Андрэя і паведаміла радасную навіну.

Бацька А.Пачобута, Станіслаў, спрабаваў дамагчыся вызвалення сына хоць на гадзіну, каб той змог сустрэць жонку з дзіцём. Аднак атрымаў адмову.

Пакуль невядома, якое імя атрымае Пачобут-малодшы. Яго бацька выйдзе на свабоду заўтра ранкам. У панядзелак А.Пачобут быў затрыманы па дарозе на суд у Валожын. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў.

АП, паводле wyborcza.pl

←На «Минскую лыжню» с литром сока не пропустят

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика