Жаданні Рачкоўскага: Ёсць у Саюза пачатак, няма ў Саюза канца
Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана павінен паступова трансфармавацца ў пагранічны саюз. Аб гэтым заявіў 18 лютага журналістам старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі па выніках сустрэчы ў Брэсце кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Расіі, Беларусі і Казахстана.
«Калі мы хочам, каб гэта быў паўнавартасны Мытны саюз, мы павінны будзем прыняць адпаведнае рашэнне аб ахове знешніх граніц, якія павінны набыць цэласны характар», — сказаў Ігар Рачкоўскі. Для гэтага неабходна уніфікаваць
Усе гэтыя пытанні сёння былі ў цэнтры ўвагі трохбаковай сустрэчы, якая ў фармаце прадстаўнікоў пагранведамстваў краін — удзельніц Мытнага саюза праходзіла ўпершыню. Паводле слоў Ігара Рачкоўскага, быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў па ўзаемадзеянню пагранічных ведамстваў. Ужо ў бліжэйшыя два месяцы эксперты трох краін павінны будуць іх прапрацаваць. Канцэпцыю ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў трох краін наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюза — неабходна прадставіць да 1 ліпеня 2010 года.