Да пяцi хвiлiн на пераконванне

Источник материала:  

Уздзейнiчаць на выбаршчыкаў прэтэндэнты на дэпутацкi мандат змогуць i па радыё

Магчымасцi мясцовага радыёвяшчання — да паслуг кандыдатаў. Лiмiт бясплатнага радыёвыступлення, вызначаны ЦВК, — 5 хвiлiн. Аднак гэта верхняя мяжа, сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай ЛАЗАВІК не выключае, што калi кандыдатаў у асобнай мясцовасцi будзе шмат, выбаркам можа прыняць рашэнне аб скарачэннi працягласцi выступлення. Кандыдатаў у дэпутаты Мiнскага гар- i аблсавета можна будзе паслухаць у эфiры радыёстанцыi "Сталiца". У эфiры абласных тэлерадыёкампанiй прагучаць выступленнi кандыдатаў у дэпутаты абласных Саветаў, раённага i гарадскога радыё — Саветаў базавага ўзроўню. Дату i час кожнага выступлення вызначыць жараб'ёўка. Сакратар Цэнтральнай камiсii нагадаў, што змест свайго выступлення вызначае сам кандыдат, аднак ён павiнен адпавядаць патрабаванням заканадаўства. Пры невыкананнi iх кандыдату можа быць адмоўлена ў выступленнi. Заўжды турбуюцца i наконт роўных магчымасцяў кандыдатаў, аднолькавага доступу да СМI. "Мы абавязаныя забяспечыць роўнасць", — заўважыла Лiдзiя Ярмошына.

Каб не кiдаць цень...

Валерый МIЦКЕВIЧ пакiнуў свой пост у Цэнтрвыбаркаме па этычных меркаваннях

На ўчарашнiм пасяджэннi Цэнтральнай камiсii было вырашана i кадравае пытанне. Намеснiкам старшынi Цэнтрвыбаркама абраны Вадзiм IПАТАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў. Такiм чынам, ён змянiў свайго папярэднiка Валерыя Мiцкевiча ўжо на абодвух яго пастах (i ў Цэнтры, i ў Цэнтральнай камiсii). Спадар Мiцкевiч падаў заяву аб вызваленнi ад пасады ў ЦВК у сувязi з прызначэннем яго намеснiкам кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. "З этычных меркаванняў ён прыняў рашэнне пакiнуць свой пост у Цэнтральнай камiсii, каб нiхто не мог кiнуць камень у незалежнасць Цэнтрвыбаркама, асаблiва падчас прэзiдэнцкiх выбараў", — пракаментавала Л. Ярмошына.

Ала МАЧАЛАВА.

←Фигура с натуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика