Ад школьнiкаў не збегчы
19.02.2010
—
Новости Общества
Падлеткi дапамаглi затрымаць нецвярозага вiноўнiка авары
Тры хлопчыкi, вучнi 8-га класа магiлёўскай школы № 6, на ўроку працы чысцiлi снег вакол школьнага будынка. Яны неўзабаве ўбачылi, як аўтамабiль, якi ехаў па вулiцы, пабiў два iншых, якiя стаялi побач на стаянцы. Вадзiцель, як потым высветлiлася — 30-гадовы жыхар Магiлёўскага раёна, паспрабаваў збегчы з месца здарэння. Але школьнiкi сталi крычаць i пабеглi за iм. Побач аказаўся нарад экалагiчнай мiлiцыi, якi i затрымаў вiноўнiка аварыi. Выявiлася, што вадзiцель нецвярозы. Смелых школьнiкаў ДАІ ўзнагародзiла падарункамi.
Iлона Iванова.
i