Авiябiлеты цяпер on-line!

Источник материала:  

Унiкальную магчымасць набыцця авiябiлетаў праз iнтэрнэт прэзентавала днямi нацыянальная авiякампанiя "БЕЛАВІЯ". Праект, сумесны з БПС-Банкам i ААТ "Скарбнiк", дзейнiчае з пачатку лютага i даступны на сайце www.belavia.by.

— Пяць гадоў таму мы адчулi вострую неабходнасць змянення працэсу набыцця бiлетаў на рэйсы нашай авiякампанii, — расказаў намеснiк генеральнага дырэктара па маркетынгу i знешнеэканамiчнай дзейнасцi авiякампанii "БЕЛАВIЯ" Iгар Чаргiнец. — Мiжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) паставiла перад авiякампанiямi, яе ўдзельнiкамi, задачу перайсцi на стандарты электронных бiлетаў. Гады два таму мы гэту сiстэму асвоiлi. Доля такiх бiлетаў сёння складае ўжо 85 працэнтаў (амаль ўсе рэгулярныя лiнii i большасць чартарных рэйсаў). Надышла чарга i непасрэднай аплаты такiх бiлетаў праз банкаўскую картку.

Набыць бiлет праз iнтэрнэт можна з дапамогай банкаўскiх картак Visa i MasterCard. Дзейнiчае i сiстэма "Разлiк" Нацбанка Беларусi, калi забранiраваны бiлет можна аплацiць праз iнфакiёскi i банкаматы.

— Сэрвiс аплаты для сайта belavia.by адпавядае сусветным стандартам бяспекi, — дадае дырэктар ААТ "Скарбнiк" Сяргей Казлоўскi. — Iнфармацыя падчас здзяйснення on-line плацяжу перадаецца ў зашыфраваным выглядзе з выкарыстаннем SSL-пратакола, якi забяспечвае надзейную абарону ад перахопу звестак. Кругласутачная служба манiторынгу ўключае больш за два дзясяткi розных аўтаматычных фiльтраў. Бяспека — 99,9 працэнта.

У лютым з дапамогай новай сiстэмы плацяжоў прададзена ўжо больш за 400 бiлетаў. Цiкава тое, што сярод пакупнiкоў беларусы склалi толькi 10 працэнтаў, астатнiя 90 працэнтаў — замежнiкi. Сайт авiякампанii даступны на беларускай, рускай i англiйскай мовах. Як зазначыў Iгар Чаргiнец, у хуткiм часе колькасць моў плануецца пашырыць да 20. Для пасажыраў працуе таксама call-цэнтр, здольны абслугоўваць клiентаў на васьмi мовах (+375 17 216-21-01). Купiць альбо забранiраваць бiлет на сайце авiякампанii можна кругласутачна.

Iлья ЛАПАТО.

←Фигура с натуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика