Сейм Польшчы: варта задумацца пра вяртанне санкцый супраць Беларусі

Источник материала:  
17.02.2010 17:52 — Новости Общества

Сёння, 17 лютага, Сейм Рэспублікі Польшча прыняў спецыяльную заяву ў справе парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што Сейм «асуджае дзейнасць беларускіх уладаў, скіраваную супраць прадстаўнікоў арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці і заклікае Беларусь шанаваць правы чалавека і грамадзяніна.

На працягу апошніх месяцаў улады Рэспублікі Польшча многа зрабілі дзеля інтэнсіфікацыі дыялогу з Рэспублікай Беларусь. Гэтыя дзеянні вынікалі з пераканання, што супольны інтарэс Польшчы, Еўрасаюзу, але перадусім самой Беларусі, палягае ў пераадоленні самаізаляцыі, у якой краіна апынулася ў выніку аўтакратычных дзеянняў яе улады. У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама актывістаў гэтай арганізацыі, Сойм Польшчы лічыць, што трэба задумацца пра вяртанне да палітыкі санкцый супраць Беларусі.

Сойм Польшчы выказвае ўпэўненасць, што ўзровень супрацоўніцтва Польшчы і ЕС з беларускімі уладамі павінен непасрэдна залежаць ад узроўня выкання грамадзянскіх правоў у Беларусі. Сойм выказваецца за прыняцце польскімі уладамі рашэнняў, скіраваных на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку на павелічэнне фінансавых выдаткаў на дзейнасць незалежных медыяў, асабліва тэлевізіі „Белсат“. Дапамога павінна трапіць да незалежных грамадскіх арганізацыяў, якія зазнаюць ціск, у тым ліку да Саюза палякаў. Заклік Сойму Польшчы ёсць вынікам пераканання, што ўлады Рэспублікі Беларусь сваімі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці парушаюць асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы, якія з’яўляюцца падмуркам сучаснай Еўропы. Тым самым улады Беларусі адкідаюць дапамогу ахвяраваную ім да гэтага часу праз Польшчу, а таксама асуджаюць сябе на далейшую палітычную ізаляцыю».

←Причиной череды смертей российских актеров могло стать омолаживание стволовыми клетками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика