На былога начальніка гродзенскай міліцыі завялі крымінальную справу
17.02.2010 16:38
—
Новости Общества
Генерал Генадзь Хацько. Фота Міхаіл Ісачанка. |
Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога начальніка Гродзенскай міліцыі Генадзя Хацько. Генерала-маёра падазраюць у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.424 КК «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».
Як патлумачыла спецыяліст прэс-службы генеральнай пракуратуры РБ Ірына Ягорчанка, расследаванне крымінальнай справы перададзена ў Гродзенскую абласную пракуратуру. Як стала вядома, Генадзь Хацько не ўзяты пад варту. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома. Паводле наяўнай інфармацыі, сваякі звярнуліся з заявай аб яго знікненні. Нагадаем, што 3 лістапада мінулага года Генадзь Хацько ўказам Лукашэнкі быў вызвалены ад пасады начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.