Анжаліку Борыс і сямёра яе паплечнікаў затрымала ДАІ на ўездзе ў Валожын і прапускае ў горад

Источник материала:  
17.02.2010 13:58 — Новости Общества

Аўтамабіль, у якім ехала ў Валожын кіраўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс з паплечнікамі, затрыманы на ўездзе ў горад супрацоўнікамі ДАІ.

Затрыманы яшчэ адзін аўтамабіль з актывістамі СПБ, які таксама не прапускаюць у горад.

Актывісты арганізацыі накіроўваліся ў суд Валожынскага раёна (Мінская вобласць), каб падтрымаць кіраўніка Івянецкай арганізацыі СПБ Тарэсу Собаль.

Борыс спрабуюць адправіць у пастарунак міліцыі, жанчына рэзка пратэстуе і патрабуе адваката.

Раней Анжаліка Борыс была затрымана разам з кіроўцам аўтамабіля была затрыманая ў раёне Ліды, але потым машыну прапусцілі.

***

Гэта ўжо другое за апошнія тры дні масавае затрыманне актывістаў неафіцыйнага СПБ. 15 лютага ў розных гарадах Беларусі былі затрыманы прыблізна 40 актывістаў і кіраўнікоў арганізацыі. За правядзенне несанкцыянавага мітынгу ў Гродне 10 лютага Анжаліка Борыс была аштрафавана на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), Андрэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч — асуджаны на пяць сутак арышту.

Сёння ў 14.30 у судзе Валожынскага раёна павінна пачацца папярэдняе пасяджэнне па грамадзянскай справе лідэра Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага СПБ Тарэсы Собаль.

Яна абвінавачваецца ў захопе Дома польскага ў Івянцы. Пазоў у дачыненні да Собаль падаў старшыня афіцыйнага СПБ Станіслаў Сямашка.

←МЗС: Не ўмешвайцеся ў нашы справы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика