У роднай мовы — свята
Лiтаратурна-музычнай кампазiцыяй "Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маiх жывая мова" адкрыецца 19 лютага Тыдзень беларускай мовы на фiлалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — ён прымеркаваны да Мiжнароднага дня роднай мовы, якi адзначаецца на планеце па iнiцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага. У госцi да студэнтаў прыйдуць дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прафесар, член-карэспандэнт Акадэмii навук Аляксандр Лукашанец, паэт Мiкалай Мятлiцкi i фальклорны калектыў "Кветкi" 71-й сталiчнай сярэдняй школы. А 22 лютага Аляксандр Лукашанец зноў сустрэнецца са студэнтамi i выкладчыкамi фiлфака ўжо як аўтар новай рэдакцыi Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi. Вядомы вучоны выступiць разам са сваiмi калегамi — складальнiкамi "Беларускага арфаграфiчнага слоўнiка" кандыдатамi фiлалагiчных навук Любоўю Кунцэвiч i Iрынай Кандраценяй.
Наступны дзень, 23 лютага, будзе прысвечаны беларускай навуцы. Яго героямi стануць мовазнаўцы Мiкалай Прыгодзiч, Iрына Гапоненка i Фёдар Клiмчук. 24 лютага на факультэце пройдзе пазнавальна-забаўляльная гульня "Фiлалогiя i Я", у якой возьмуць удзел студэнты-першакурснiкi. А завершацца святочныя мерапрыемствы 26 лютага — Днём беларускага перакладу. У госцi на фiлфак у гэты дзень запрошаныя члены камiсii Беларускай праваслаўнай царквы па перакладзе Свяшчэннага пiсання на беларускую мову, а таксама доктар фiлалагiчных навук, прафесар акадэмii Сербскай акадэмii навук i культуры Iван Чарота.
Надзея НIКАЛАЕВА.