Беларусам трэба будзе выконваць шэраг новых патрабаванняў для ўезду ў Еўрасаюз з 5 красавiка
Беларусам трэба будзе выконваць шэраг новых патрабаванняў для ўезду ў Еўрасаюз з 5 красавiка. Аб гэтым сёння паведамiў журналiстам начальнiк упраўлення па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама Ігар Iгнатовiч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 5 красавiка 2010 года ўступае ў сiлу новы Вiзавы кодэкс Еўрапейскага саюза. Згодна з арт.12 гэтага дакумента, грамадзяне нашай краiны павiнны будуць уязджаць у ЕС з пашпартамi, якiя маюць як мiнiмум дзве чыстыя старонкi.
Тэрмiн дзеяння пашпарта павiнен заканчвацца не раней за тры месяцы пасля мяркуемай даты выезду з ЕС. Калi ж грамадзянiн аформiў вiзу для шматразовых паездак, то тэрмiн дзеяння павiнен завяршацца не раней за тры месяцы пасля апошняй мяркуемай даты выезду з тэрыторыi дзяржавы — члена Еўрасаюза.
Таксама пашпарт павiнен быць выдадзены не больш за 10 гадоў таму. Iгар Iгнатовiч нагадаў, што беларускiя пашпарты абменьваюцца радзей. Так, калi грамадзянiн атрымаў чарговы пашпарт ў 25 гадоў, то ён абавязаны яго абмяняць пасля дасягнення 45-гадовага ўзросту. Аднак цяпер грамадзянiн, якi збiраецца паехаць у ЕС, павiнен будзе абмяняць свой пашпарт раней, калi прайшло больш за 10 гадоў з моманту выдачы дакумента.