Ад журналiстаў залежыць, будзе медыйная прастора якаснай або ператворыцца ў блышыны рынак

Источник материала:  

Такое меркаванне выказала першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч на рэспублiканскiм семiнары аб ролi СМІ ў забеспячэннi канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзеннi выбарчых кампанiй.

"Толькi ад журналiстаў залежыць, цi будуць беларускiя СМI ў перыяд маючай адбыцца выбарчай кампанii цывiлiзаванай, прафесiйнай, якаснай медыйнай прасторай або ператворацца ў блышыны рынак, на якiм усё прадаецца", — сказала Наталля Пяткевiч.

На яе думку, апошнiм часам беларускiя СМI "ўдарылiся ў жаўцiзну", займаюцца пошукамi смажаных фактаў i стракатых загалоўкаў, не клапоцячыся часам пра тых, пра каго пiшуць. На фоне правядзення ў Беларусi выбарчых кампанiй Наталля Пяткевiч выказала меркаванне, што ў шэрагу СМI можа ўзнiкнуць чарговая хваля некарэктных матэрыялаў.

Яна падкрэслiла, што журналiстам неабходна памятаць пра адказнасць i пры падрыхтоўцы матэрыялаў на шалях узважваць, з аднаго боку, свабоду слова, а з другога — ступень свабоды тых, пра каго яны пiшуць.

БЕЛТА .

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика