Мiнскi турнiр К-1 пакажуць на ўвесь свет

Источник материала:  

Сусветныя прамоўтары байцоўскiх адзiнаборстваў шукаюць новых зорак. Пераможца еўрапейскага Гран-пры, якое адбудзецца ў Мiнску, трапiць у элiтную абойму К-1. Адзiн з прэтэндэнтаў на гэта — лiдар нацыянальнай зборнай Беларусi па муай-тай Вiталь Гуркоў. Цi атрымаецца ў нашага байца перамагчы еўрапейскiх "зверазабойцаў"?

Мiнскi турнiр К-1 пакажуць на ўвесь свет19 сакавiка ў Мiнску адбудзецца байцоўскi турнiр неверагоднага дагэтуль размаху. Адборачнае еўрапейскае гран-пры К-1 пакажуць па тэлебачаннi на ўвесь свет. Спачатку па адным з беларускiх каналаў, потым — па японскiм тэлебачаннi, потым у ЗША i нарэшце ў Заходняй Еўропе па тэлеканале "Еўраспорт". А ўсё гэта — глядацкая аўдыторыя ў дзясяткi, а то i сотнi тысяч чалавек.

У Беларусь з'едуцца самыя перспектыўныя кiкбаксёры, каратысты, баксёры, байцы муай-тай сярэдняй i цяжкай вагавых катэгорый. Босы К-1, якiя прыбудуць на турнiр з Японii, будуць сачыць за нараджэннем новых зорак, пра якiх неўзабаве пасля турнiру даведаецца ўвесь свет.

У асноўным турнiры прымуць удзел восем атлетаў. За Беларусь выступiць лiдар нацыянальнай зборнай па муай-тай Вiталь Гуркоў (клуб "Патрыёт"). Гэты хлопец — рэкардсмен чэмпiянатаў свету ў Тайландзе, 7-разовы чэмпiён планеты. Выступаючы за нацыянальную зборную, Вiталь не прайграў анiводнага двубоя ў жыццi.

— Лiчыцца, што галоўная каронка Вiталя — гэта клiнч (барацьба. Аўт.). А ў К-1 дужацца забаронена, за гэта могуць даць папярэджанне, — тлумачыць Дзмiтрый ПЯСЕЦКI, трэнер Вiталя Гуркова. — У гэтым iнтрыга. Цi зможа чэмпiён па тайскiм боксе перамагчы па нязручных для сябе правiлах? Мы зробiм для гэтага ўсё магчымае.

Супернiкi прыедуць таксама моцныя i тытулаваныя. Галандзец, швейцарац, украiнец. Наўрад цi iх iмёны пра нешта скажуць чытачам "Звязды", але ў сваiх краiнах гэта вядомыя спартоўцы, якiя будуць змагацца, як апошнi раз у жыццi. Для iх мiнскi турнiр таксама будзе лёсавызначальным.

Але Вiталя Гуркова гэта не бянтэжыць. Пераможца мiнскай "васьмёркi" зможа патрапiць у элiтную абойму К-1 i пазмагацца з сусветнымi легендамi байцоўскiх адзiнаборстваў — Джорджыа Петрасянам, Эндзi Саўэрам, Буакавам Пор Прамукам i iншымi. А значыцца трапiць у гiсторыю, замахнуцца на чэмпiёнскi тытул.

Трэба сказаць, што сам Вiталь Гуркоў унушае жах многiм супернiкам.

За што любяць i паважаюць нашага байца? Чаму за яго варта хварэць? Гуркоў — прадстаўнiк iнтэлектуальнай плынi ў байцоўскiх адзiнаборствах, спартоўца, якi змагаецца да канца i катэгарычна адмаўляецца прайграваць. Нестандартны, небяспечны. Адзначым, што Вiталь — шчыры беларускi патрыёт. Нядаўна баец змянiў пашпарт, каб перапiсаць сваё iмя i прозвiшча на беларускi манер — Vital Hurkou замест рускага Vitali Gurkov.

— Я ўвесь час падкрэслiваю, што з'яўляюся беларускiм байцом i хачу годна прадстаўляць сваю краiну ў вачах замежнiкаў, — распавядае Вiталь Гуркоў. — Хутчэй за ўсё, выходзiць на двубоi я буду пад беларускую музыку — гэта гурт "Троiца" альбо мiнская хiп-хоп каманда All Types. Спадзяюся, што музыка дапаможа мне маральна настроiцца на турнiр.

У адборачнай васьмёрцы возьме ўдзел яшчэ адзiн прадстаўнiк мiнскага клуба "Патрыёт" — Замiн Гусейнаў, беларускi спартсмен з азербайджанскiмi каранямi.

Апроч асноўнага турнiру, у Палацы спорту правядуць некалькi так званых супербаёў. З беларускага боку будзе змагацца зорка сусветнага К-1 Забiт Самедаў. Робiцца гэта для таго, каб прыцягнуць яшчэ большую глядацкую аўдыторыю па ўсiм свеце.

Чакаецца, што 19 сакавiка ў Палацы спорту збярэцца ўвесь спартовы i творчы бамонд краiны. На турнiры чакаюць аматары К-1 рэпера Сярогу, лiдара "Ляпiсаў" Сяргея Мiхалка, футбалiста Аляксандра Глеба, алiмпiйскага чэмпiёна па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава i шмат iншых.

Яўген ВАЛОШЫН.   Колькi будуць каштаваць квiткi?

Звычайна праход на турнiры такога ўзроўню абыходзiцца у 50 долараў ЗША, не меней. І нават такiя кошты не бянтэжаць фэнаў К-1. Калi ў сталiцы Лiтвы Вiльнi ўвосень праходзiў турнiр з удзелам нашага Забiта Самедава, галоўная пляцоўка краiны "Сiмэнс-Арэна" была забiтая да адвалу. Усе ахвотныя так i не змаглi пабачыць турнiр на ўласныя вочы.

— Але ў нас такiх высокiх коштаў не будзе, мы ўсё для гэтага зробiм, пастараемся, каб бiлеты каштавалi, як на звычайны хакейны матч, — паведамiлi "Звяздзе" ў Беларускай федэрацыi тайскага бокса i кiкбоксiнга. — Важна каб звычайныя беларусы мелi магчымасць на свае вочы пабачыць у Мiнску гiстарычны турнiр. Ужо хутка бiлеты паступяць у продаж.

паведамiлi "Звяздзе" ў Беларускай федэрацыi тайскага бокса i кiкбоксiнга. — Важна каб звычайныя беларусы мелi магчымасць на свае вочы пабачыць у Мiнску гiстарычны турнiр. Ужо хутка бiлеты паступяць у продаж.

Уся iнфармацыя пра кошты на квiткi i склад байцоў будзе размешчаная на iнтэрнэт-старонцы belarusfight.com.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика