Новую станцыю абезжалезвання вады «Геленава» здалі ў Маладзечне
16.02.2010 18:19
—
Новости Общества

Там устаноўлена самая сучасная сістэма ачысткі.
Станцыю, якая каштавала 15 мільёнаў рублёў, пачалі будаваць па праграме «Чыстая вада» пяць год таму. Галоўная складанасць заключалася ў тым, што аб'ект ўзводзілі на дзеючым вадазаборы. А гэта патрабавала ад спецыялістаў высокага прафесіяналізму і зладжанасці ў дзеяннях.