Лякарню пагражалі ўзарваць

Источник материала:  
Лякарню пагражалі ўзарвацьКаля двухсот чалавек былі эвакуаваныя зь лякарні ў Старых Дарогах з-за пагрозы выбуху.Невядомы патэлефанаваў 15 лютага і паведаміў, што ў будынку Старадароскай цэнтральнай раённай лякарні, якая адначасова зьяўляецца паліклінікай, у трох месцах закладзены выбуховыя прыстасаваньні зь пяцьцю кіляграмамі тратылу, паведамляе БелТА. 

З будынку эвакуавалі каля 200 чалавек — мэдпэрсанал і наведнікаў. Выбуховага прыстасаваньня не знайшлі. Міліцыя затрымала падазраванага, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
←Ці будуць балатавацца ў дэпутаты мясцовых саветаў лідэры партый?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика