Ад 6 красавіка беларусы могуць сутыкнуцца з праблемамі пры выездзе ў ЕC

Источник материала:  
16.02.2010 12:11 — Новости Общества

Як паведаміў на брыфінгу 16 лютага начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Ігнатовіч, 5 красавіка ўступае ў сілу візавы кодэкс ЕС.

Артыкул 12 гэтага дакумента прадугледжвае, што грамадзянін, якая хадайнічае аб атрыманні візы, павінен прадставіць сапраўдны дакумент на паездку, які задавальняе тром крытэрам

Па-першае, тэрмін дзеяння дакумента павінен сканчацца не раней за тры месяцы пасля меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны - чальца ЕС або - у выпадку шматразовых паездак - пасля апошняй меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны - чальца ЕС. Ад гэтай абавязкі можна адступаць толькі ў выпадку належным чынам абгрунтаванай неадкладнай неабходнасці, адзначыў Ігнатовіч.

Па-другое, дакумент павінен змяшчаць як мінімум дзве чыстыя старонкі.

Па-трэцяе, дакумент павінен быць выдадзены менш за дзесяць гадоў таму.

Ігнатовіч заклікаў грамадзян, якія маюць намер пасля 5 красавіка выязджаць у краіны ЕС, загадзя абмяняць пашпарты.

Краіны ЕС: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія.

←Установка в квартирах счетчиков воды себя оправдала - Ляпунов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика