Выйшаў у свет новы беларускi арфаграфiчны слоўнiк

Источник материала:  

У сталiчным Выдавецкiм доме "Беларуская навука" ўбачыў свет "Беларускi арфаграфiчны слоўнiк".

Як паведамiлi ў Нацыянальнай акадэмii навук (НАН) Беларусi, навiнку падрыхтаваў калектыў Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН.

Новы слоўнiк базiруецца на правiлах, якiя ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi", прынятым у 2008 годзе.

Аснову амаль 700-старонкавага слоўнiка складае агульнаўжывальная лексiка, а таксама словы, якiя могуць выклiкаць цяжкасцi пры напiсаннi. Як падкрэслiлi ў НАН, слоўнiк мае нарматыўны характар i разлiчаны на вучняў сярэднiх школ, навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, абiтурыентаў, настаўнiкаў беларускай мовы, перакладчыкаў i студэнтаў, а таксама ўсiх, хто карыстаецца пiсьмовай беларускай мовай.

Вiктар КУШНАРОЎ, "Мiнск—Навiны".

←Пока еще не поздно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика