1,1 мільёна беларусаў атрымалі права на спрошчаны ўезд у Польшчу
15.02.2010 09:38
—
Новости Общества
Гэта адбылося дзякуючы падпісанаму ў Варшаве пагадненню аб малым прымежным руху.
Да прымежных тэрыторый адносяцца прылеглыя да мяжы адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі дзвюх краін, якія ўваходзяць у зону да 50 км ад граніцы. У зону трапляюць Берасце і Горадня, у прыватнасці. Скарыстацца новымі правіламі змогуць грамадзяне, якія стала пражываюць на памежжы не менш як тры гады. Яны змогуць знаходзіцца на прыгранічных тэрыторыях суседняй краіны да 90 дзён на працягу паўгода.
Візы ім будуць выдаваць польскія кансуляты ў Берасці і Горадні, а палякам — беларускія, у Беластоку і Белай.